Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е:

  • З раніцы да вечара хмары і аблокі, тэмпэратура -3– -5 С


НЕ ПРАХОДЗьЦЕ МІМА:

  • Менск, візыт у Беларусь парлямэнцкай дэлегацыі Вярхоўнай Рады Украіны
  • Менск, у музэі прыроды і экалёгіі Беларусі (вул. К. Маркса, 12) адбудзецца заключны сэмінар праекту "Падтрымка навакольнага асяродзьдзя і ўстойлівага разьвіцьця ў Беларусі - вынікі рэалізацыі праектаў Эўразьвязу і Праграмы разьвіцьця ААН".
  • Горадня, ватыканскі кардынал Зянон Грахалеўскі наведвае Горадню на запрашэньне ардынарыя Гарадзенскай дыяцэзіі біскупа Аляксандра Кашкевіча і мясцовай сэмінарыі


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Брусэль, завяршэньне саміта Эўразьвяз-Расея з удзелам прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева
  • Кіеў, форум эўрапейскіх і азіяцкіх мэдыяў
  • Вашынгтон, візыт польскага прэзыдэнта Браніслава Камароўскага і яго сустрэча з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • 1432: Ашмянская бітва паміж войскамі вялікіх князёў Сьвідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча.
  • 1506: Жыгімонт Стары абраны каралём польскім
  • 1812: Расійскія войскі занялі Гародню ў ходзе вайны 1812 года.
  • 1854: Папа рымскі Пій IX, абвясьціў догму Беззаганнага зачацьця Дзевы Марыі
  • 1905: Усеагульны страйк у Менску
  • 1926: У БССР увайшлі Рэчыцкі і Гомельскі паветы
  • 1991: Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч, прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын і прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук падпісалі Белавескае пагадненьне аб спыненьні існаваньня Савецкага Саюзу і стварэньні Садружнасьці Незалежных дзяржаваў.
  • 1999: Падпісаньне дамовы “Аб стварэньні саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі”

Нарадзіліся
  • 1542: Марыя Ст'юарт, каралева Шатляндыі (пакараная сьмерцю) 8.2.1587)
  • 1935: Рыгор Родчанка, беларускі краязнаўца, пэдагог. фальклярыст, паэт, літаратуразнаўца.

Памерлі
  • 1978: Голда Меір (нар. 1898 ), прэм’ер-міністар Ізраіля (1969—1974 гг.)
  • 1980: забіты Джон Ленан (нар. 1940), брытанскі рок-музыка, пясьняр, паэт, мастак, грамадзкі дзеяч, заснавальнік і лідэр рок-гурту «The Beatles».

ЁСЬЦЬ НАГОДА

  • Румынія – Дзень Канстытуцыі
  • Узбэкістан – Дзень Канстытуцыі

МІНУС 365:


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

  • Жыцьцё – гэта тое, што адбываецца з табой, пакуль ты складаеш іншыя пляны
Зь песьні Beautiful Boy (Darling Boy) Джона Ленана
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG