Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выступам Аляксандра Лукашэнкі завяршыўся ў Менску Ўсебеларускі народны сход.

Пачынаючы ад 11-й гадзіны, каля 30 дэлегатаў — пераважна чыноўнікі рознага рангу — па паперцы распавядалі пра дасягненьні і посьпехі. У першай палове дня некаторыя выступы камэнтаваў Аляксандар Лукашэнка. Да прыкладу, ён адзначыў, што трэба рыхтавацца да ўмацаваньня дысцыпліны, ісьці ў прыватныя структуры, каб абараняць правы чалавека, і прыбраць любыя ільготы, але накарміць дзяцей. У заключным слове ён адрэагаваў на тое, што сход параўноўваюць з партыйным зьездам КПСС.

«Да зьезду КПСС нам яшчэ далёка, мы не дацягваем, але такая ацэнка, канечне ж, нас натхняе. Я прашу, не апраўдвайцеся перад імі. Вы цудоўна ведаеце, чаго яны хочуць. Памятайце толькі адно, адну бясспрэчную рэч: у нас насамрэч жорсткая сыстэма ўлады. І ў гэтай сыстэме ўлады вялікую вызначальную ролю грае кіраўнік краіны».

Лукашэнка адзначыў, што гэтае мерапрыемства яго натхняе. Ён адзначыў, што цягам пяці гадоў вёў сваю прэзыдэнцкую кампанію. І цяпер удзельнікі сходу павінны абараніць зробленае. Ён заклікаў да пільнасьці і прасіў не расслабляцца і абараніць сваю краіну. Маўляў, «палітычная барацьба — самая цяжкая, часам брудная, няўдзячная і непрадказальная праца». Пра альтэрнатыўных кандыдатаў Лукашэнка сказаў, што паміж імі няма розьніцы, яны ўсе аднолькавыя.

«Самы чэсны там — гэта прадстаўнік БНФ Кастусёў. Ён чэсна сябе вядзе, ён разумее, што супэрнацыяналізм мы ўжо перажылі. Ён ужо сышоў. Але, тым ня менш, ён дастае бел-чырвона-белы сьцяг, ставіць перад сабой і пачынае размаўляць на беларускай мове. Разумее, што ніхто яго не разумее і не падтрымае. Але гэта чэсная пазыцыя. Усе астатнія пераапрануліся. Але ўсе яны з гэтага кораня. Я іх усіх ведаю асабіста. Некаторых выратоўваў ад турмы. Скажу пасьля выбараў. А сёньня яны, тыкаючы ў экран, пачынаюць аплёўваць прэзыдэнта».

Паводле Лукашэнкі, няма супярэчнасьці, што ўсе яны празаходнія, а асобныя фінансуюцца Расеяй.

«Нехта ў Расеі хацеў бы, як хочуць і на Захадзе, згарнуць тое, што робіцца ў Беларусі, і зьвергнуць існуючую ўладу. Вось і супадзеньне інтарэсаў. Але самае галоўнае, самыя празаходнія (мы іх ведаем), яны сёньня загаварылі пра расейцаў. А што было 15 гадоў таму? Гэтыя ўсе тады патроны падносілі, пасадзілі ўсіх расейцаў на чамаданы.
Гэтыя ўсе тады патроны падносілі, пасадзілі ўсіх расейцаў на чамаданы.
Сёньня яны прарасейскія. Чаму? Грошы далі. Чаму яны такія агрэсіўныя з экрану? Яны хочуць паказаць сваім спонсарам: глядзіце, якія мы, і што мы чэсна адпрацоўваем грошы. Я вас нядаўна папярэджваў, што грошы дадуць толькі на экстрэмістаў. Усе хочуць раскалыхаць нашу сытуацыю».

Былы старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч параўноўвае так званы Ўсебеларускі народны сход са зьездам КПСС.

«Здавалася б, ёсьць парлямэнт, які павінен усё вырашаць. Што за нейкія зьезды? Гэта як зьезд КПСС. Гэта збор людзей, якія аднагалосна падтрымаюць тое, што сказаў правадыр. І на гэтым усё заканчваецца. Гэта такое перадвыбарчае мерапрыемства, піяр-кампанія Лукашэнкі. Ён узаконьвае пляны разьвіцьця эканомікі, якія, па ідэі, павінны ўзаконьваць законна абраны прадстаўнічы орган — парлямэнт. А ня нейкі выдуманы сход дэлегатаў, якія прызначаныя па абласьцях уладай, самой вэртыкальлю».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG