Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Асанж застанецца пад вартаю да суду


Арыштаваны ў Вялікай Брытаніі заснавальнік праекту “Вікілікс” Джуліян Асанж застанецца пад вартаю да 14 сьнежня, калі адбудзецца першае паседжаньне суду ў справе аб яго экстрадыцыі ў Швэцыю. Такую пастанову прыняў сёньня суд у Лёндане.

Асанжа ў Швэцыі вінавацяць ва ўчыненьні сэксуальнага гвалту. 39-гадовы аўстраліец адкідае вінавачаньні, называючы іх часткаю кампаніі, скіраванай на спыненьне дзейнасьці “Вікілікс”.

Прадстаўнікі праекту заявілі, што “Вікілікс”, нягледзячы на арышт Асанжа, працягне публікаваць сакрэтныя дакумэнты Дзярждэпартамэнту ЗША.

Сёньня плацежная сыстэма Visa прыпыніла ажыцьцяўленьне ўсіх выплат для сайту “Вікілікс”. На думку назіральнікаў, гэта можа істотна ўскладніць дзейнасьць сайту, таму што “Вікілікс” залежыць ад ахвяраваньняў, атрымліваных праз інтэрнэт.
XS
SM
MD
LG