Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вікілікс” будзе працягваць работу, нягледзячы на арышт заснавальніка


Праект “Вікілікс” будзе працягваць работу, нягледзячы на арышт у Брытаніі яго заснавальніка Джуліяна Асанжа. Пра гэта прадстаўнікі “Вікілікс” заявілі ў афіцыйным мікраблёгу праекту ў інтэрнэце.

Паведамляецца, што на сайтах “Вікілікс” сёньня будуць апублікаваныя новыя сакрэтныя дакумэнты з дыпляматычнага ліставаньня ЗША.

У інтэрнэце адкрыўся сайт у падтрымку Джуліяна Асанжа, выдачы якога дамагаецца Швэцыя, вінавацячы заснавальніка “Вікілікс” у сэксуальным гвалце. На сайце зьмясьцілі заклік да прыхільнікаў Асанжа сабрацца ля будынку лёнданскага суду, перад якім сёньня мае стаць заснавальнік інтэрнэт-рэсурсу.
XS
SM
MD
LG