Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прававая база АЭП можа быць створана да 1 студзеня


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін
Краіны Мытнага саюза змогуць да 1 студзеня 2011 году сфармаваць усю нарматыўна-прававую базу адзінай эканамічнай прасторы.

Пра гэта заявіў старшыня ўраду Расеі Ўладзімер Пуцін на пасяджэньні кабінэту міністраў, на якім разглядаецца пакет дакумэнтаў, зьвязаных з запускам адзінай эканамічнай прасторы Расеі, Беларусі і Казахстану.

"Важна, каб пасьлязаўтра на саміце ў Маскве кіраўнікі трох дзяржаў мелі магчымасьць падпісаць якасныя, старанна прапрацаваныя пагадненьні. Тым самым краіны "тройкі" змогуць укласьціся ў пазначаныя раней тэрміны — да 1 студзеня 2011 году — сфармаваць усю нарматыўна-прававую базу АЭП", — сказаў расейскі прэм'ер.

Ён адзначыў, што АЭП, як раней і Мытны саюз, "фармуецца ў вельмі сьціслыя, без перабольшаньня рэкордна кароткія тэрміны". Маўляў, такі тэмп стаў магчымым "дзякуючы канструктыўнаму настрою краін-удзельніц".

Аднак, паводле Пуціна, падпісаньнем пакета пагадненьняў АЭП праца па яго фармаваньні не вычэрпваецца.

Пуцін зьвярнуўся да ўраду з заклікам "не зьмяншаць набраных абаротаў і працягнуць распачатую працу з прыцэлам на працяглую пэрспэктыву".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG