Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебскім праваабаронцам не дазволілі праводзіць пікеты


Павал Левінаў

Павал Левінаў

Павал Левінаў і Леанід Сьвецік меркавалі публічна адзначыць 10 сьнежня ўгодкі прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Але ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёну ім адмовілі на той падставе, што яны не прыклалі ды заявы дамову на платныя паслугі ЖКГ, міліцыі і мэдычных устаноў, каб тыя ахоўвалі бясьпеку і парадак падчас масавых мерапрыемстваў.

Леанід Сьвецік прапаноўваў правесьці пікетаваньне на плошчы Перамогі, а Павал Левінаў — на плошчы Свабоды ў абласным цэнтры. У лісьце за подпісам намесьніка кіраўніка адміністрацыі пазначана таксама, што абедзьве плошчы не ўваходзяць у пералік месцаў, вызначаных уладамі для правядзеньня грамадзкіх імпрэзаў. Масавыя імпрэзы на тэрыторыі Кастрычніцкага раёну дазволеныя толькі ў загарадным Парку культуры і адпачынку імя Савецкай Арміі — а там узімку людзей проста не бывае, кажуць праваабаронцы.

Летась і пазалетась пікеты да ўгодкаў прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека таксама дазволены не былі.
XS
SM
MD
LG