Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы аб Іране завяршыліся


Іран і шэсьць уплывовых краінаў сьвету завяршылі сёньня двухдзённыя перамовы ў Жэнэве, прысьвечаныя абмеркаваньню іранскай ядзернай праграмы.

Як падае іранская дзяржаўная тэлевізія, бакі працягнуць перамовы ў Стамбуле пры канцы студзеня.

Як вядома, Рада бясьпекі ААН увяла ў адносінах да Тэгерану ўжо чатыры пакеты санкцыяў, рэагуючы тым самым на адмову іранскіх уладаў спыніць работы для ўзбагачэньня ўрану. Усясьветная супольнасьць асьцерагаецца, што ўзбагачаны ўран можа быць скарыстаны Іранам для стварэньня ядзернай зброі. Іран у сваю чаргу настойвае на мірным характары сваёй ядзернай праграмы.

Іранскі прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэжад заявіў сёньня, што перамовы з уплывовымі дзяржавамі сьвету будуць “плённыя” адно ў тым разе, калі будуць адмененыя санкцыі супраць Ірану.
XS
SM
MD
LG