Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

19 краінаў адмовіліся ад удзелу ў цырымоніі ў гонар Лю Сяобо


Нарвэскі нобэлеўскі камітэт паінфармаваў, што Кітай і яшчэ 18 краінаў адмовіліся ўзяць удзел у пятнічнай цырымоніі ў гонар сёлетняга ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Лю Сяобо.

Як паведамляецца, сярод краінаў, прадстаўнікоў якіх ня будзе ў Осла, Аўганістан, Іран, Ірак, Казахстан, Пакістан, Расея, Сэрбія і Ўкраіна.

Нобэлеўскі камітэт падкрэсьлівае, што Кітай разгарнуў беспрэцэдэнтную кампанію, каб прадухіліць удзел прадстаўнікоў шэрагу краінаў у цырымоніі ў гонар Лю. Сам ляўрэат знаходзіцца ў зьняволеньні, адбываючы 11-гадовы турэмны тэрмін.
XS
SM
MD
LG