Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Wikileaks”: плян абароны Балтыі


НАТО пасьля расейска-грузінскага канфлікту 2008 году распрацаваў плян дадатковай абароны краінаў Балтыі. Пра гэта піша брытанская газэта “Guardian”, спасылаючыся на дакумэнты амэрыканскай дыпляматыі, абнародаваныя сайтам “Wikileaks”.

Згодна з гэтымі зьвесткамі, у сёлетнім студзені дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан ўхваліла плян, што прадугледжвае пашырэньне захадаў для гарантаваньня бясьпекі Польшчы таксама на Літву, Латвію і Эстонію. Апрача таго, ЗША прапанавалі Польшчы разьмясьціць на яе тэрыторыі дадатковыя вайскова-марскія аддзелы і баявыя самалёты.

Паведамляецца, што Дзярждэпартамэнт ЗША падкрэсьліваў, што гэтыя пляны не павінны абмяркоўвацца публічна, каб не нанесьці шкоды адносінам НАТО з Расеяй.
XS
SM
MD
LG