Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Коммерсант": цана на газ вырасьце да 230 даляраў


Паводле прагнозу "Газпрома", кошт расейскага газу для Беларусі ў першым квартале 2011 году вырасьце на 17,3% — да 230 даляраў.

Пра гэта піша расейскі "Коммерсант".

Аднак летам 2010 году кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка спрабаваў дамагчыся ад Масквы захаваньня коштаў на ўзроўні 155 даляраў за тысячу кубамэтраў у 2010—2011 гадах і да 2014 году, калі Расея сама пяройдзе на прынцып роўнапрыбытковасьці. Але посьпехам гэтая ініцыятыва, як вядома, не завяршылася.

Гаворачы пра рост цэнаў на газ падчас выступу на Ўсебеларускім народным сходзе, Аляксандар Лукашэнка, "відавочна, меў на ўвазе 2005—2007 гады, калі "Газпром" насамрэч пагражаў "Белтрансгазу" павысіць цэны з 55—80 да 200 даляраў за тысячу кубамэтраў. Пасьля падпісаньня дамовы аб пераходзе на роўнадаходныя цэны такіх праблем не ўзьнікае. У чацьвёртым квартале 2010 году Беларусь купляе газ у Расеі па 196 даляраў за тысячу кубамэтраў".

Паводле "Коммерсанта", "самай эмацыйнай стала міжнародная частка выступленьня беларускага лідэра, які зрабіў чарговыя рэзкія выпады на адрас Расеі.

"Хіба гэта нармальна, што пад Новы год мы кірэчымся ў Маскве, выпрошваючы лыжку дзёгцю, барэль нафты або кубамэтар газу?"

Паводле Лукашэнкі, за апошнія гады кошт расейскага газу для Беларусі вырас у чатыры разы, што, на яго думку, "ненармальна".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG