Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...пад вечар пацерушыць сьняжком. Тэмпэратура: -6 – -1 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Другі дзень Усебеларускага народнага сходу ў Менску.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1921 па ініцыятыве Браніслава Тарашкевіча ў Радашковічах утворана Таварыства беларускай школы.

У 1941 Японія зьдзейсьніла напад на амэрыканскую базу Пэрл-Гарбар.

У 1988 у землятрусе ў Сьпітаку (Армэнія) загінула больш як 25 тысячаў чалавек.

У 1943 загінуў Вацлаў Іваноўскі (нар.1880), беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч.


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі.

МІНУС 365:


Бябенін: “Мая справа проста заглухла”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Ці раз у нас сварка бывае; зыдуцца каталік з праваслаўным і сварацца «ах ты, кажэ, паляк, – а ты маскаль». І абодва ня ведама што кажуць: ані той паляк, ані гэты маскаль, абоя хоць ружнай веры, а народу аднаго, бо абодва выраслі на зямельцы тутэйшай нашай палеска-беларускай і першае слово ў мові нашай бацькоўскай ад бацькоў пачулі, а сварацца толькі сабе на крыўду і на сорам, людзям на смех. Вось і знарок выдаем лемантар дваякімі знакамі, выбірай, што спанараўна, каб усякі пазнаў, што ці такіе, ці сякіе знакі, склады і словы тыеж, мова таяж і людзі, што мовай адной гавораць – браты родные".

Вацлаў Іваноўскі, з прадмовы да апрацаванага ім у 1904 г. беларускага лемантара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG