Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Посьпехаў у перамовах аб іранскай ядзернай праграме пакуль што няма


Сёньня другі дзень перамоваў у Жэнэве аб іранскай ядзернай праграме з удзелам прадстаўнікоў шасьці ўплывовых дзяржаваў сьвету – Вялікай Брытаніі, ЗША, Кітаю, Нямеччыны, Францыі і Расеі.

Абодва бакі назвалі першы дзень перамоваў “канструктыўным”, але пра значныя крокі наперад ва ўзаемным паразуменьні зьвестак няма. Рада бясьпекі ААН патрабуе ад Ірану адмовіцца ад працэсу ўзбагачэньня ўрану, які, на думку заходніх краінаў, можа быць скарыстаны Іранам для стварэньня ядзернай зброі. Іран настойвае на мірным характары сваёй ядзернай праграмы.

Цяперашнія перамовы ў Жэнэве – першыя за больш як год.
XS
SM
MD
LG