Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аргентына за Бразыліяй прызнала незалежную Палестынскую дзяржаву


Аргентына падтрымала Бразылію ў прызнаньні незалежнай Палестынскай дзяржавы ў межах 1967 году – так, як было да г.зв. Шасьцідзённай вайны, калі Ізраіль заняў сэктар Газы і Заходні бераг ракі Ярдан.

Пра гэта ў панядзелак паведаміла аргентынскае Міністэрства замежных справаў. Бразылія зрабіла такі самы крок напрыканцы мінулага тыдня.

Ізраіль назваў абедзьве заявы “вартымі жалю” і заявіў, што незалежная дзяржава на палестынскіх тэрыторыях можа ўзьнікнуць толькі ў выніку мірных перамоваў з Ізраілем, якія яшчэ далёкія ад завяршэньня.

Паведамляецца, што іншыя лацінаамэрыканскія краіны, у іх ліку Ўругвай і Парагвай, таксама гатовыя прызнаць Палестынскую дзяржаву.
XS
SM
MD
LG