Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пачынаецца саміт Эўразьвяз – Расея


У Брусэлі сёньня пачынаецца саміт Эўразьвяз – Расея. Для ўдзелу ў саміце ў сталіцу Бэльгіі прыбывае прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.

Чакаецца, што галоўнай тэмаю перамоваў будуць перспэктывы ўступленьня Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Мяркуецца, што Эўразьвяз падтрымае прыём Расеі ў гэтую арганізацыю.

Дзьмітры Мядзьведзеў накіраваўся у Брусэль з Варшавы, дзе ў панядзелак правёў перамовы з кіраўніцтвам Польшчы. Расейскі лідэр сказаў аб “ачышчэньні спадчыны мінулага” ў дачыненьнях з гэтай краінай.
Быў падпісаны шэраг двухбаковых пагадненьняў у сфэры палітычнага, эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва.
XS
SM
MD
LG