Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вашынгтон: "Wikileaks" дапамагае "Аль-Каідзе"


Вашынгтон асудзіў публікацыю на сайце "Wikileaks" сакрэтнага сьпісу аб’ектаў, якія знаходзяцца ў розных краінах сьвету і лічацца ў ЗША асабліва важнымі з пункту гледжаньня нацыянальнай бясьпекі.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Філіп Кроўлі заявіў, што абнародаваньне такой інфармацыі раўназначнае выдачы “сьпісу мэтавых аб’ектаў” для ўдараў такіх тэрарыстычных арганізацыяў, як "Аль-Каіда".
Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што сьпіс быў скрадзены ў амэрыканскага ўраду, а яго публікацыя можа пашкодзіць сябрам і партнэрам ЗША.

У лютым 2009 году Дзярждэпартамэнт загадаў дыпляматычным місіям ЗША ў сьвеце падрыхтаваць сьпіс аб'ектаў інфраструктуры і рэсурсаў у сьвеце, “страта якіх можа крытычна паўплываць на стан здароўя насельніцтва, эканамічную і нацыянальную бясьпеку Злучаных Штатаў”. Сьпіс уключае падводныя камунікацыйныя кабэлі, мінэральныя рэсурсы і кампаніі, занятыя пытаньнямі сыстэмаў абароны, вытворцаў вакцынаў і лекаў, маршруты перадачы электраэнэргіі ўва ўсім сьвеце.
XS
SM
MD
LG