Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вашынгтон, Токіё і Сэул выказалі заклапочанасьць дзеяньнямі КНДР


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан спаткалася ў панядзелак у Вашынгтоне зь міністрамі замежных справаў Японіі і Паўднёвай Карэі. Пасьля сустрэчы яе ўдзельнікі заявілі, што падзяляюць “сур’ёзную заклапочанасьць” у сувязі з “правакацыйнымі нападамі КНДР”.

Раней сёньня пракурор Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе Люіс Марэна-Акампа аб’явіў пра пачатак папярэдняга расьсьледаваньня ў адносінах да КНДР – у сувязі зь меркаванымі ваеннымі злачынствамі.

Паводле пракурора, гаворка ідзе пра нядаўні артылерыйскі абстрэл паўднёвакарэйскага востраву Ёнпхэнда, у выніку якога загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку два вайскоўцы і дзьве цывільныя асобы.

Расьсьледаваньне будзе весьціся таксама і з факту загубы ў сакавіку паўднёвакарэйскага карвэта “Чханан”, на борце якога знаходзіліся 46 маракоў. Пхэньян адкідае вінавачаньні ў тым, што судна было патоплена паўночнакарэйскай тарпэдаю.
XS
SM
MD
LG