Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рахунак кіраўніка "Wikileaks" замарозілі


Швайцарскі банк “PostFinance” паінфармаваў, што замарожвае рахунак заснавальніка парталу “Wikileaks” Джуліяна Асанжа. На рахунку знаходзіліся асабістыя сродкі Асанжа, а таксама грошы на аплату паслуг яго адвакатаў.

Банк “PostFinance” патлумачыў свой крок тым, што пры адкрыцьці рахунку Асанж падаў несапраўдную інфармацыю адносна свайго месца жыхарства ў Жэнэве.

Сёньня стала вядома, што брытанскі ўрад атрымаў ордэр на арышт Асанжа. У Швэцыі, якая настойвае на экстрадыцыі заснавальніка “Wikileaks”, Асанжу выставілі абвінавачаньні ў згвалтаваньні. Мяркуецца, што цяпер Асанж хаваецца на паўднёвым усходзе Вялікай Брытаніі.

WikiLeaks працягвае выкладаць у сеціва дыпляматычнае ліставаньне ЗША. Вашынгтон асудзіў гэтую акцыю і распачаў крымінальную справу з факту выцеку сакрэтнай інфармацыі.
XS
SM
MD
LG