Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Гаазе расьсьледуюць дзеяньні КНДР


Пракурор Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе Люіс Марэна-Акампа аб’явіў пра пачатак папярэдняга расьсьледаваньня ў адносінах да КНДР – у сувязі зь меркаванымі ваеннымі злачынствамі.

Паводле пракурора, гаворка ідзе пра нядаўні артылерыйскі абстрэл паўднёвакарэйскага востраву Ёнпхэнда, у выніку якога загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку два вайскоўцы і дзьве цывільныя асобы.

Расьсьледаваньне будзе весьціся таксама і з факту загубы ў сакавіку паўднёвакарэйскага карвэта “Чханан”, на борце якога знаходзіліся 46 маракоў. Пхэньян адкідае вінавачаньні ў тым, што судна было патоплена паўночнакарэйскай тарпэдаю.
XS
SM
MD
LG