Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў заявіў аб імкненьні Расеі да кантактаў з Эўразьвязам і НАТО


Расея будзе імкнуцца да разьвіцьця ўсебаковых кантактаў з Эўрапейскім Зьвязам і НАТО – заявіў расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў падчас свайго візыту ў Польшчу.

Пасьля перамоваў Мядзьведзева з прэзыдэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім было падпісана некалькі міжурадавых пагадненьняў, скіраваных на ўмацаваньне палітычных, эканамічных і культурных сувязяў.

“Варшава спадзяецца на новы этап у дачыненьнях з Масквою”, – падкрэсьліў Камароўскі. Мядзьведзеў выступіў за канчатковае расьсьледаваньне “катынскай справы”, выказаўшы надзею, што гэта паспрыяе ўрэгуляваньню і іншых складаных пытаньняў у расейска-польскіх адносінах.
XS
SM
MD
LG