Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Прывакзальнай плошчы ў Менску адбылася супольная сустрэча кандыдатаў на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева ды Андрэя Саньнікава з выбарцамі. Паводле штабу Някляева, у сустрэчы ўзялі ўдзел больш за 2000 чалавек.



20:00 Акцыя скончылася. Паводле штабу Ўладзімера Някляева, затрыманьняў не было.

19:30 Ўладзімер Някляеў ды Андрэй Саньнікаў сышлі з Прывакзальнага пляцу. Папярэдне прагучаў заклік да людзей прыходзіць на Кастрычніцкую плошчу Менску ў Дзень салідарнасьці — 16 сьнежня. Выбарцы не разыходзяцца, танчаць і сьпяваюць пад музыку, якая гучыць з гукаўзмацняльнай апаратуры. Па-ранейшаму шмат міліцыянтаў у цывільным.

19:10 Уладзімер Някляеў ды Андрэй Саньнікаў скончылі выступаць, пачалі размаўляць з выбарцамі ды даваць аўтографы. Для прысутных сьпявае Зьміцер Вайцюшкевіч.

18:55 Уладзімер Някляеў і Андрэй Саньнікаў паставілі свае подпісы пад заклікам на вялікім плякаце "Патрабуем дадатковых выступаў кандыдатаў на ТБ". Някляеў і Саньнікаў запрашаюць людзей выходзіць на Плошчу ўвечары 19 сьнежня. На Прывакзальнай плошчы Менску лунаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, а таксама сьцягі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, кампаніяў "Эўрапейская Беларусь" ды "Гавары праўду!".

Кандыдаты прамаўляюць у мэгафон, на сустрэчы шмат людзей з рэгіёнаў, а таксама міліцыянтаў у цывільным. Супрацоўнікі праваахоўных органаў пакуль паводзяць сябе спакойна, хаця адпачатку спрабавалі глушыць выступы кандыдатаў на прэзыдэнта музыкай з рэпрадуктараў.

18:30 Сябры ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева ўсталявалі перад выступоўцамі 2 скрыні, якія нагадваюць скрыні для галасаваньня: адну празрыстую, а другую — зь дзяржаўным гербам. У першую ўкінулі партрэт Някляева, у другую — Лукашэнкі.

Уладзімер Някляеў і Андрэй Саньнікаў


Непразрыстая скрыня для Лукашэнкі.





Перад пачаткам народнага сходу на Прывакзальнай плошчы Ўладзімер Някляеў наведаў Заслаўе, дзе сустрэўся з прадстаўнікамі мясцовай выбарчай камісіі, чыноўнікамі ды журналістамі. У Менск Уладзімер Някляеў вяртаўся на электрычцы, скарыстаўшыся магчымасьцю правесьці агітацыю сярод пасажыраў.




Уладзімер Някляеў наведаў Заслаўскі выканкам, дзе сустрэўся са старшынёй выканкама, а таксама патэнцыяльнымі выбаршчыкамі.
На адным з выбарчых участкаў Заслаўя.
Агітацыя на заслаўскай станцыі Беларусь.
Пажаданьне перамогі
Аўтографы выбаршчыкам.

Някляеў заклікае на сустрэчу на чыгуначным вакзале.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG