Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль і Турэччына: спробы памірыцца


Прадстаўнікі Ізраілю і Турэччыны сустракаюцца ў Жэневе для вырашэньня дыпляматычнага крызісу, які ўзьнік у выніку перахопу ізраільскім спэцназам "Флятыліі свабоды". У выніку апэрацыі загінулі 9 турэцкіх прапалестынскіх актывістаў.

Перамовы пачаліся пасьля таго, як Турэччына прапанавала свае самалёты для тушэньня пажару на поўначы Ізраілю. Анкара патрабуе, каб Тэль-Авіў папрасіў прабачэньня і выплаціў матэрыяльную кампэнсацыю.

Ізраіль адмаўляецца, сьцьвярджаючы, што згаданая апэрацыя ў траўні сёлета была праведзеная ў адпаведнасьці зь міжнародным правам.
XS
SM
MD
LG