Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея хоча купіць польскія НПЗ


Расейскія энэргетычныя кампаніі зацікаўленыя ў прыватызацыі польскай нафтаперапрацоўчай кампаніі Grupa Lotos SA, заявіў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў на прэсавай канфэрэнцыі па выніках перамоваў з прэзыдэнтам Польшчы Браніславам Камароўскім.

Раней міністар энэргетыкі Расеі Сяргей Шматко паведаміў, што дзяржаўныя кампаніі "Роснефть" і "Газпромнефть" зацікаўленыя ў набыцьці названага польскага канцэрну і могуць падаць супольную заяўку.

Сярод іншага Grupa Lotos зьяўляецца ўладальнікам Гданьскага НПЗ – аднаго з найбуйнейшых заводаў краіны ў нафтаперапрацоўчай галіне.
XS
SM
MD
LG