Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў дамовіўся з Камароўскім


Міністэрствы культуры Польшчы і Расеі падпісалі пратакол аб намерах стварэньня цэнтраў расейска-польскага дыялёгу і згоды. Дакумэнт быў узгоднены па выніках перамоваў прэзыдэнтаў Расеі і Польшчы Мядзьведзева і Камароўскага ў Варшаве.

Усяго ў ходзе візыту Мядзьведзева ў Польшчу бакі падпісалі сем пагадненьняў. У прыватнасьці, профільныя міністэрствы дамовіліся аб супрацоўніцтве для мадэрнізацыі эканомікі, барацьбы з забруджваньнем Балтыйскага мора, а таксама ў галіне транспарту, паштовай і электрычнай сувязі, культурнага абмену.

Польскі лідэр выказаў свайму расейскаму калегу падзяку за нядаўнюю рэзалюцыю Дзярждумы аб Катыні і выказаў зацікаўленасьць сваёй краіны ва ўдзеле ў мадэрнізацыі расейскай эканомікі.
XS
SM
MD
LG