Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
На Першым канале Беларускага тэлебачаньня прайшлі дэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта. Яны адбыліся без удзелу Аляксандра Лукашэнкі, але не паводле сцэнару, падрыхтаванага вядучымі БТ. Як арганізацыю і правядзеньне тэлешоў ацэньваюць адмыслоўцы тэлебачаньня?

Арганізацыя тэледэбатаў кандыдатаў на прэзыдэнта, пачынаючы ад парадкаваньня студыі і завяршаючы працай тэлевядучых, — дэманстрацыя непрафэсіяналізму БТ, заяўляе былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Бураўкін:

"Мне было сорамна: гэта было на ўзроўні настолькі непрафэсійным, настолькі правінцыйным, што гэта кідалася ў вочы адразу. Па-першае, самое афармленьне не было ўдалым: гэты цёмны фон за плячыма — нейкі змрочны, які адразу настройваў гледача на тое, што сюды ня вельмі добрыя людзі прыйшлі. Сыгналы, удары гонгу ці чаго, — даруйце, але ж гэта ня бокс. Усё гэта было на падаўленьне натуральнай роўнай гаворкі. Ну, і тое, як паводзіліся вядучыя, — гэта было проста жахліва. Я думаю, што кіраўнікі тэлебачаньня і тыя, хто вышэй — яны павінны без тлумачэньня звольніць
Яны прывыклі да маналёгу, калі можна казаць што хочаш і ілгаць як хочаш.
вядучых і больш блізка не дапускаць да тэлебачаньня за іх бяздарнасьць. Яны ня толькі не прааналізавалі праграмы тых кандыдатаў, якіх паклікалі ў студыю, але, пэўна, увогуле іх не чыталі, ня чулі ранейшых выступленьняў гэтых кандыдатаў. Я разумею, у чым бяда іх некарэктных і несвоечасовых паводзін — яны не прывыклі да дыялёгу. Яны прывыклі да маналёгу, калі можна казаць што хочаш і ілгаць як хочаш. Абодва вядучыя паказалі поўнае невалоданьне беларускай мовай. А гэта быў іх абавязак: з тымі, хто размаўляе па-беларуску, яны мусілі прафэсійна, службова — абавязаныя былі размаўляць па-беларуску. Перад намі ж стаялі разгубленыя, самазадаволеныя хлапчукі, якіх мне, як быццам бы іх калегу, было шкада, а за тэлебачаньне сорамна".

Усе камэнтары і ацэнкі дэмакратычных кандыдатаў, якія прагучалі на нацыянальных тэлеканалах пасьля дэбатаў, далёкія ад прафэсійнага журналісцкага аналізу, гэта звыклая прапаганда дзяржаўных СМІ, кажа прафэсійны тэлежурналіст Леанід Міндлін:

Леанід Міндлін
"Па-першае, нічога нечаканага ў гэтых камэнтарах пасьля тэледэбатаў і ранейшых выступаў кандыдатаў не адбываецца. Бо гэта ня спроба даць аб'ектыўную ацэнку іх праграм, гэта контрапрапагандысцкая акцыя — трэба гэтых людзей зьняважыць. Галоўнае, што адбываецца, — гэта непавага да людзей, якія ёсьць палітычнай элітай краіны, якія адважыліся на такі цяжкі крок, як удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Ні павагі, ні аб'ектыўнасьці ў гэтых ацэнках няма, а ёсьць спроба, як кажуць, тупа задушыць. Прапаганда працуе так, як яна і працавала. Бо тое, што адбываецца на дзяржаўных тэлеканалах, — гэта не журналістыка, не аналітыка і не камэнтары. Гэта прапаганда ідэалягічнай машыны".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG