Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына не давярае расейскім ядзернікам


Нямеччына перагледзела пляны адправіць груз ядзерных адкідаў у Расею. Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Норбэрт Рэтген заявіў, што наклаў забарону на вываз, бо "не перакананы ў тым, што на расейскім прадпрыемстве магчымая бясьпечная перапрацоўка, як таго патрабуе закон".

У верасьні нямецкае ядзернае агенцтва ўхваліла вываз радыяактыўных адкідаў з дасьледчага цэнтру ва Ўсходняй Нямеччыне на расейскае прадпрыемства "Маяк", якое спэцыялізуецца на перапрацоўваньні такога роду матэрыялаў.

Пляны вывазу радыяактыўных адкідаў выклікалі пратэсты экалягічных актывістаў як у Нямеччыне, так і ў Расеі.
XS
SM
MD
LG