Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстоўцаў не арыштоўваюць. Але карону забралі


У цэнтры Менску ля ГУМа "Малады фронт" наладзіў пікет з нагоды Ўсебеларускага народнага сходу.

Паўтара дзясятка актывістаў трымаюць плякаты “Хачу дзіця ад Лукашэнкі” “БТ: толькі Бацька”, “У кожную вёску па лядовым палацы!”

Адзін з актывістаў на галаве меў карону і тлумачыў, што гэта знак таго, што Лукашэнку пасьля таго як ён будзе пераабраны, застанецца толькі каранавацца.

Удзельнічаў пікету атачылі міліцыянты, іх не пускаюць да Палацу Рэспублікі, дзе праходзіць сход. Нікога з апазыцыянэраў не арыштоўваюць, але карону забралі.

Да акцыі прэвэнтыўна затрымалі трох актывістаў "Маладога фронту" на станцыі мэтро "Партызанская". Юльяну Місюкевічу, Эдуарду Лобаву і Паўлу Сяргею міліцыянты патлумачыцлі, што хлопцы падобныя на злодзеяў, якія скралі нейкую рэч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG