Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова: прэм'ер адмовіўся ад кааліцыі з камуністамі


Прэм'ер-міністар Малдовы Ўладзімер Філат адмовіўся ад стварэньня кааліцыі з камуністамі і выказаўся за адраджэньне альянсу "За эўрапейскую інтэграцыю".

Сёньня Лібэральна-дэмакратычная партыя Малдовы, якую ачольвае прэм'ер, мела правесьці перамовы з камуністамі адносна фармаваньня ўрадавай кааліцыі. Філат патлумачыў адмову ад гэтага пляну нэгатыўнымі выказваньнямі на свой адрас, зь якімі выступіў напярэдадні лідэр камуністаў Уладзімер Варонін.

Урадавы крызіс у Малдове доўжыцца з 2009 году – з часу, як улада ў краіне перайшла да кааліцыі праэўрапейскіх партыяў, якім, аднак, не хапае парлямэнцкіх мандатаў для абраньня прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG