Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 актывістак грамадзкай ініцыятывы “Жанчыны супраць беззаконьня у судах і пракуратуры” наладзілі пікет на плошчы Свабоды Менска.

Сярод іншага яны трымалі плякат з надпісам. “Адміністрацыя прэзыдэнта – надзейная абарона беззаконьня ў кране”. Міліцыя пікет не разганяла,а толькі фіксавала яго на відэа. Потым жанчыны прыйшлі ў Генэральную пракуратуру, куды аднесьлі скаргу на намесьніка старшыні Менскага гарвыканкама Міхаіла Ціцянкова, які не дазволіў іх пікет. Там жа жанчыны ўхвалілі зварот да дэлегатаў Усебеларускага сходу з патрабаваньнем даць ім слова. Жанчыны зьбіраліся прайсьці ў Палац рэспублікі, дзе сёньня пачаўся Усебеларускі нацыянальны сход.

Але ў Палац Рэспублікі жанчын не пусьцілі.

Пасьля жанчын усё ж дапусьцілі ў вэстыбюль Палацу рэспублікі, да іх выйшаў кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Макей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG