Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францыя заклікае прэзыдэнта Кот-д'Івуару прызнаць паразу


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі заклікаў дзейнага прэзыдэнта Кот-д'Івуару Лярана Гбагбо адступіцца ад барацьбы за пераабраньне.

Пасьля другога туру прэзыдэнцкіх выбараў у Кот-д'Івуары абодва кандыдаты – дзейны лідэр Ляран Гбагбо і апазыцыйны кандыдат Алясан Уатара – прынесьлі прэзыдэнцкую прысягу.

Францыя, ААН і Афрыканскі Зьвяз прызналі перамогу Алясана Уатара. Ляран Гбагбо, аднак, працягвае кантраляваць узброеныя сілы краіны.
XS
SM
MD
LG