Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арабскія краіны асьцерагаюцца Ірану


Лідэры шасьці арабскіх краінаў распачалі рэгіянальны саміт у сталіцы Арабскіх Эміратаў Абу-Дабі.

Штогадовая сустрэча Рады супрацоўніцтва Пэрсыдзкай затокі праходзіць пасьля таго, як інтэрнэт-сайт WikiLeaks абнародаваў дыпляматычнае ліставаньне ЗША, якое сьведчыць пра надзвычайную заклапочанасьць арабскіх краін ядзернай праграмай Ірану.

Тым часам міністар замежных спраў Ірану Манучэр Матакі паабяцаў у часе візыту ў Бахрэйн, што Тэгеран ніколі не нападзе на суседнюю мусульманскую краіну.

У Раду супрацоўніцтва Пэрсыдзкай затокі ўваходзяць Бахрэйн, Кувэйт, Аман, Катар, Саудаўская Арабія і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.
XS
SM
MD
LG