Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаіці: пратэсты супраць фальшаваньняў


У Гаіці тысячы людзей выйшлі на вуліцы сталіцы Порт-о-Прэнсу з патрабаваньнем адмены вынікаў прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў. Мітынгоўцы пратэстуюць супраць падазраваных шматлікіх парушэньняў у ходзе галасаваньня. Першы тур галасаваньня адбыўся мінулай нядзелі.

Чакаецца, што Цэнтравыбаркам абнародуе вынікі галасаваньня сёньня ці ў аўторак. Калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ абсалютнай большасьці галасоў, другі тур мае адбыцца ў сярэдзіне студзеня.
XS
SM
MD
LG