Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаву з афіцыйным візытам прыбывае прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў. "Той факт, што гэты візыт адбудзецца у хуткім часе пасьля прыняцьця расейскай Думай пераломнай рэзолюцыі аб Катыні, сьведчыць пра сур'ёзны падыход Расеі да гэтага візыту", – заявіў міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Апошні раз прэзыдэнт Расеі (тады яшчэ Ўладзімір Пуцін) наведаў з афіцыйным візытам Польшчу на самым пачатку 2002 году.

Напярэдадні цяперашняга візыту Дзьмітрый Мядзтведзеў у інтэрвію польскім мэдыям зрабіў шэраг заяваў – у тым ліку пра тое, што не выключае свайго ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 2012 году.

Больш падрабязна пра візыт Мядзьведзева можна прачытаць на сайце расейскай службы нашага Радыё.
XS
SM
MD
LG