Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Зашмат пытаньняў без адказаў"


Камітэт у абарону журналістаў – няўрадавая арганізацыя, якая базуецца ў Нью-Ёрку – заклікаў правесьці незалежнае расьсьледаваньне сьмерці журналіста Алега Бябеніна, заснавальніка сайту "Хартыя-97".

У заяве арганізацыі выказваецца заклапочанасьць тым, што беларускія ўлады спынілі расьсьледаваньне гэтай справы. “У афіцыйным расьсьледаваньні зашмат пытаньняў без адказаў і прапушчаных сьведчаньняў. Улады павінныя дазволіць экспэртам звонку правесьці расьсьледаваньне," – заявіла каардынатарка праграмаў Эўропы і Цэнтральнай Азіі ў арганізацыі Ніна Агнянава.

Алега Бябеніна знайшлі ў пятлі 3 верасьня 2010 на ягонай дачы пад Менскам. Яго паплечнікі заявілі, што ня вераць у вэрсію аб самагубстве.
У афіцыйным расьсьледаваньні зашмат пытаньняў без адказаў і прапушчаных сьведчаньняў.
Калегі Бябеніна, якія публікавалі артыкулы з пытаньнямі пра гэтую справу і з указаньнем непасьлядоўнасьцяў у афіцыйнай вэрсіі, атрымалі пагрозы сьмерцю, якія засталіся нерасьсьледаванымі.

23 лістапада Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) абвясьціла, што два яе неназваныя экспэрты пагадзіліся з афіцыйнай высновай аб самагубстве Алега Бябеніна. Прадстаўнікі АБСЭ падкрэсьлілі, што экспэрты ня мелі паўнамоцтваў праводзіць уласнае расьсьледаваньне, а толькі пераглядалі матэрыялы расьсьледаваньня беларускіх уладаў. Эксгумацыі цела Алега Бябеніна не праводзілася.

Камітэт у абарону журналістаў нагадвае, што сайт "Хартыя-97", заснавальнікам якога быў Алег Бябеніні, меў неаднаразовыя праблемы з уладамі з-за сваіх публікацый пра злоўжываньні ва ўрадзе, парушэньні правоў чалавека, карупцыю ў службах бясьпекі і пра дзейнасьць апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG