Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

WikiLeaks даў наводку тэрарыстам


Выкрывальніцкі інтэрнэт-сайт WikiLeaks абнародаваў сьпіс ключавых аб'ектаў, якія Вашынгтон лічыць "жыцьцёва важнымі" для нацыянальнай бясьпекі ЗША.

У лютым 2009 году Дзярждэпартамэнт загадаў дыпляматычным місіям ЗША ў сьвеце падрыхтаваць сьпіс аб'ектаў інфраструктуры і ключавых рэсурсаў у сьвеце, "страта якіх можа крытычна паўплываць на стан здароўя насельніцтва, эканамічную бясьпеку і/ці нацыянальную бясьпеку Злучаных Штатаў".

Сьпіс уключае падводныя кабэлі, цэнтры камунікацыі, мінэральныя рэсурсы і кампаніі стратэгічнай важнасьці ў краінах ад Аўстрыі да Новай Зэляндыі.

WikiLeaks працягвае выкладаць у сеціва дыпляматычнае ліставаньне ЗША. Вашынгтон асудзіў гэтую акцыю і распачаў крымінальную справу з факту выцеку сакрэтнай інфармацыі.
XS
SM
MD
LG