Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Жэнэве пачнуцца перамовы аб іранскай ядзернай праграме


Сёньня ў Жэнэве (Швайцарыя) пачнуцца перамовы аб іранскай ядзернай праграме з шасьцю вядучымі краінамі сьвету.
Гэта першыя такія перамовы цягам апошняга году.

Заходнія краіны спадзяюцца, што цягам двухдзённых перамоваў з прадстаўнікамі Ірану будзе знойдзеная магчымасьць дамовіцца аб тым, каб Іран спыніў працы па ўзбагачэньню урану, паколькі гэта можа быць выкарыстана для вытворчасьці ядзернай зброі.
Іран цьвердзіць, што яго ядзерная праграма мае мірны характар.
XS
SM
MD
LG