Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WikiLeaks: грошы ваеўнікам ідуць з Савудаўскай Арабіі


Паводле матэр’ялаў з сакрэтнай амэрыканскай дыпляматычнай перапіскі, якія публікуе на сваім сайце WikiLeaks, донары з Савудаўскай Арабіі застаюцца “найбольш значнай крыніцай фінансаваньня” для радыкальных ісламісцкіх груповак, у іх ліку Аль Каіда і Талібан, а таксама Лашкар-э-Таіба і Хамас.

У лістах супрацоўнікаў Дзярждэпартамэнту ЗША не абвінавачваюцца афіцыйныя прадстаўнікі Савудаўскай Арабіі, але выказваецца меркаваньне, што ваеўнікі атрымліваюць грошы ад прыватных донараў, звычайна у часе хаджа і Рамадана. Улады Савудаўскай Арабіі ў лістах ацэненыя станоўча за сур’ёзнае стаўленьне да пагрозы тэрарызму і прагрэс у змаганьні з тэрарыстамі.

У амэрыканскай дыпляматычнай перапісцы названыя таксама Катар, Кувэйт і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты як краіны, якія застаюцца важнымі крыніцамі фінансаваньня ісламісцкіх ваеўнікоў.
XS
SM
MD
LG