Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: спроба запусьціць навігацыйную сістэму скончылася аварыяй


Тры расейскія спадарожнікі, якія былі запушчаныя сёньня ў космас з касмадрому Байканур у Казахстане зваліліся ў Ціхі акіян.

Спадарожнікі, якія мелі забясьпечыць дзейнасьць расейскай навігацыйнай сістэмы "Глонасс" ня здолелі ўтрымацца на арбіце пасьля аддзяленьня ад ракеты-носьбіта.

Расейскі ўрад запусьціў праграму "Глонасс" у 1993 годзе, як аналяг амэрыканскай глябальнай сістэме касьмічнай навігацыі GPS.
XS
SM
MD
LG