Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Македонія: праэўрапейскі марш пратэсту


Дзясяткі тысяч прыхільнікаў апазыцыі правялі сёньня ў сталіцы Македоніі шэсьце з патрабаваньнем датэрміновых парлямэнцкіх выбараў. Апазыцыя закідае ўладам, што тыя перашкаджаюць працэсу далучэньня краіны да ЭЗ і НАТО.

Шэсьце, названае "Маршам дэмакратыі", прайшло безь інцыдэнтаў.

Сёньняшняя акцыя, арганізаваная апазыцыйнымі Сацыял-дэмакратамі, стала найбуйнейшай з часоў прыходу да ўлады кансэрватыўнага ўраду Ніколы Груеўскага чатыры гады таму.

Наступныя выбары ў Македоніі заплянаваныя на 2012 год. У дзейным парлямэнце кіроўная кааліцыя кантралюе 81 мандат з 120.
XS
SM
MD
LG