Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс: Вынікі двух тыдняў свабоды слова


Над гэтымі пытаньнямі ў «Праскім акцэнце» разважаюць: блогер Віктар Малішэўскі, рэдактар Інтэрнэт-выданьня «Белмы» Кірыл Пазьняк і аглядальнік нашага радыё Віталь Цыганкоў.

Слухайце перадачу ў нядзелю, 5 сьнежня, ў 18-30.

Прапануем вам некалькі фрагмэнтаў перадачы.

Пазьняк
: Падвысілі сваю вядомасьць і папулярнасьць усе кандыдаты, нават няўклюдны Дзьмітры Вус…Ніхто з альтэрнатыўных кандыдатаў не зрабіў электаральнага выбуху …Піяраўская кампанія Лукашэнкі моцная як ніколі…Мы пасьля першых выступаў кандыдатаў рабілі апытаньне ў цэнтры Менску і амаль палова апытаных казала пра сымпатыі да Лукашэнкі…Натоўп кандыдатаў – самая вялікая знаходка ўладаў

Малішэўскі
: На гэтых выбарах зьявіліся кандыдаты, якія спрабавалі дыстанцыявацца і ад ўлады, і ад апазыцыі – гэта Раманчук і Міхалевіч…. У Статкевічы я ўбачыў кандыдата “Супраць усіх”… Нехта з вялікіх сказаў: “Калі на арэне 12 клоўнаў, то нават калі вы сярод іх будзеце цытаваць Шэкспіра, публіка будзе бачыць у вас 13-га клоўна”.

Цыганкоў
: Лукашэнка інстынктыўна адчувае і гэта супадае з вынікамі сацыялягічных дасьледаваньняў, што і беларуская мова і бел-чырвона-белы сьцяг – гэта ня тыя рэчы, якія ў стане даць апазыцыйным кандыдатам падтрымку большасьці… Варта прызнаць, што пры ўсіх тых лякальных посьпехах, якія мы можам адзначыць падчас тэледэбатаў і некаторых хадоў апазыцыйных кандыдатаў, вялізнага запыту на перамены няма. Няма таго, каб гэтых кандыдатаў слухалі так, як у 1989 годзе слухалі пасяджэньні Зьезду народных дэпутатаў СССР.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG