Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет: новыя ахвяры акулаў


На эгіпецкім курорце Шарм-аш-Шэйх ў выніку нападу акулы загінула турыстка з Нямеччыны.

Гэта здарылася ў раёне Наама-Бэй праз суткі пасьля таго, як улады зноў адкрылі пляжы для адпачывальнікаў.

Раней на гэтым тыдні марскія драпежнікі атакавалі турыстаў з Расеі і Ўкраіны. Людзі засталіся жывыя, але атрымалі калецтвы. У суботу ўлады паведамілі, што злавілі дзьвюх акул, і што новых пагрозаў няма.

Шарм-аш-Шэйх – адно з найбольш папулярных месцаў прызначэньня сярод турыстаў. Штогод сюды прыяжджаюць ня менш за тры мільёны замежнікаў.
XS
SM
MD
LG