Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяткевіч прагназуе паляпшэньне стасункаў з Эўразьвязам і ЗША


Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Натальля Пяткевіч заявіла, што лічыць магчымым якаснае паляпшэньне стасункаў Беларусі з Эўразьвязам і ЗША.

Пра гэта яна заявіла на тэлеканале "РТР-Беларусь".

Паводле Натальлі Пяткевіч, не Беларусь была ініцыятарам замарожанага стану дачыненьняў з ЭЗ і ЗША.

"Апошнія некалькі гадоў з відавочнасьцю гэта паказалі, і нашы замежныя партнэры, і ЭЗ і ЗША, зразумелі, што канфрантацыя і байкот ні да чаго не прывядуць. Усё роўна натуральным чынам сьвет павінен разьвівацца і трэба знаходзіць кропкі судакрананьня, а яны ў нас ёсьць. Я думаю, што нашы заходнія партнэры маглі пераканацца ў тым, што Беларусь – надзейны, сумленны і прыстойны контрагент, з якім можна дамаўляцца ".

Паводле Пяткевіч, "будзе новая вяха ў разьвіцьці ўзаемадачыненьняў Беларусі з эўрапейскім і амэрыканскім вэктарамі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG