Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі змагаюцца з пажарам


Ізраільскія пажарныя спадзяюцца сёньня спыніць распаўсюд ляснога пажару ў навакольлях Хайфы. Як заявіў прадстаўнік пажарнай службы, цалкам патушыць агонь на схілах гары Кармэль атрымаецца праз некалькі дзён.

У барацьбе са стыхійным бедзтвам, якое ўлады называюць найбуйнейшым у гісторыі краіны, дапамагаюць пажарныя з Расеі, Грэцыі, Францыі, Турцыі ды іншых краінаў.

Тым часам ідзе расьследаваньне прычынаў пажару, што пачаўся ў чацьвер. Па падазрэньні ў неасьцярожным абыходжаньні з агнём, што прывяло да пажару, былі затрыманыя двое братоў-падлеткаў.
XS
SM
MD
LG