Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туту і Гавэл заклікалі Кітай вызваліць нобэлеўскага ляўрэата


Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, паўднёваафрыканскі арцыбіскуп Дэсманд Туту, і былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл заклікалі ўлады Кітаю вызваліць з турмы дысыдэнта Лю Сяобо і даць яму магчымасьць 10 сьнежня прыбыць у Осла для атрыманьня Нобэлеўскай прэміі міру.

У артыкуле, апублікаваным у брытанскай газэце Observer, Туту і Гавэл заяўвілі, што Кітай, душачы правы і свабоды чалавека, дэманструе сваю ненадзейнасьць у якасьці аднаго з сусьветных лідэраў. Двое вядомых грамадзкіх дзеячаў таксама заклікалі сьвет адмовіцца ад "кітайскай мадэлі" разьвіцьця, якую яны ахарактарызавалі як прыярытэт эканамічнага росту над правамі чалавека.

Улады КНР рэзка адрэагавалі на рашэньне аб прысуджэньні Лю Сяобо, асуджанага раней да 11 гадоў турмы па абвінавачваньні ў антыдзяржаўнай дзейнасьці, Нобэлеўскай прэміі міру.
XS
SM
MD
LG