Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кот Д’Івуары два прэзыдэнты


У афрыканскай краіне Кот Д’Івуар прыхільнікі апазыцыйнага кандыдата, які паводле заявы выбаркаму, перамог у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, правялі цырымонію ягонай інаўгурацыі. Аласан Уатар быў абвешчаны пераможцам у чацьвер.

Раней сёньня у якасьці прэзыдэнта Кот Д’Івуару склаў прысягу Лоран Гбагбо, дзейны прэзыдэнт, якога Канстытуцыйная рада абвясьціла пераможцам праз дзень пасьля абвесткі выбаркаму пра перамогу апазыцыйнага кандыдата.

Прэм’ер-міністар Кот Д’Івуару Гіём Саро адмовіўся абвясьціць Гбагбо прэзыдэнтам краіны.

ААН, ЗША, Францыя і краіны-удзельнікі Эканамічнай супольнасьці краін Заходняй Афрыкі заклікалі дзейнага прэзыдэнта Лорана Гбагбо прызнаць перамогу суперніка.
XS
SM
MD
LG