Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран супраць перамоваў аб ядзернай праграме


Іран заявіў, што не саступіць ў пытаньні сваіх правоў на ядзерныя распрацоўкі.

Кіраўнік іранскай дэлегацыі па пытаньнях ядзернай праграмы Саід Джалілі заявіў сёньня у інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу, што “правы Ірану адносна ядзерных праграм па-за пытаньнямі і таму, падобна як у часе папярэдніх раўндаў перамоваў, гэтая тэма не павінна быць у парадку дня ў Жэнэве”.

Заява зробленая напярэдадні плянаваных у панядзелак перамоваў у Жэневе адносна іранскай ядзернай праграмы з удзелам прадстаўнікоў Вялікай Брытаніі, Кітаю, ЗША, Расеі, Францыі і Нямеччыны. Заходнія краіны падазраюць Іран у выкарыстаньні яго праграм атамнай анэргетыкі для распрацовак ядзернай зброі. Іран цьвердзіць, што яго ядзерныя праграмы маюць выключна мірны характар.
XS
SM
MD
LG