Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аварыю ТУ-154 расьследуе міжнародная камісія


Міжнародны авіяцыйны камітэт сфармаваў камісію па расьседваньню катастрофы самалёта ТУ-154 у маскоўскім аэрапорце. Самалёт, які належыць кампаніі “Авіялініі Дагестану”, і накіроўваўся ў Махачкалу, зрабіў аварыйную пасадку у “Дамадзедава” у суботу неўзабаве пасьля вылету з другога маскоўскага лётнішча – “Внукава”.

Расейскія інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на прадстаўніка Росавіяцыі паведамілі, што апрача трох рухавікоў, у самалёта не спрацавалі таксама генэратары і навігацыйнае абсталяваньне.

Пры пасадцы самалёт выехаў за межы бэтоннай паласы. Паводле відавочцаў, пасьля прызямленьня не адкрыліся аварыйныя трапы, і людзі былі вымушаныя скакаць з самалёта. У выніку жорсткай пасадкі ТУ-154 загінулі два чалавекі, 87 параненыя, як паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на прэсавую службу лётнішча “Дамадзедава”.
XS
SM
MD
LG