Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірак: 17 ахвяраў выбухаў


17 чалавек загінулі ў суботу ў выніку некалькіх выбухаў у Багдадзе. Параненыя болей як сто. Паведамляецца, што сярод загінулых і параненых – шыіцкія пілігрымы зь Ірану. Дзьве бомбы выбухнулі амаль адначасна побач зь мячэцьцю. Яшчэ адзін выбух адбыўся на кірмашы ў шыіцкім квартале.

У бізнэсовым раёне ірацкай сталіцы была падарваная бомба, калі там ехаў аўтамабіль аднаго з судзьдзяў. Самога судзьдзі ў аўтамабілі не было.
XS
SM
MD
LG