Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран абвінаваціў МАГАТЭ ў шпіянажы


Кіраўнік іранскіх спэцслужбаў Гейдар Масьлехі абвінаваціў Міжнароднае агенцтва ў атамнай энэргіі ва ўдзеле ў шпіянажы. Паводле Масьлехі, якога цытуе дзяржаўная тэлевізія, сярод накіраваных на іранскія ядзерныя аб’екты міжнародных інспэктараў ёсьць замежныя шпіёны, і МАГАТЭ павінна панесьці адказнасьць за гэта.

Заява зроблена незадоўга да плянаваных перамоваў у Жэневе з удзелам прадстаўнікоў Вялікай Брытаніі, Кітаю, ЗША, Расеі, Францыі і Нямеччыны.
XS
SM
MD
LG