Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч ня будзе ўдзельнічаць у радыёдэбатах


Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч ня будзе асабіста ўдзельнічаць у радыёдэбатах, якія прызначаны на 5 сьнежня. У эфіры яго прадставіць хтосьці з давераных асобаў. Сваё рашэньне спадар Статкевіч тлумачыць "Свабодзе" так:

"Я вырашыў дазволіць сабе за час гэтай кампаніі адну замежную паездку ў Бэрлін. Там пройдуць сустрэчы з кіраўніцтвам нямецкіх сацыял-дэмакратаў, а таксама кіраўнікамі фракцыі сацыял-дэмакратаў у Эўрапарлямэнце. Мне хочацца выкласьці эўрапейскім калегам сваё бачаньне, сваю пазыцыю да таго, што адбываецца цяпер у Беларусі і ў беаруска-эўрапейскіх стасунках. Я лічу гэта надзвычай важным, і таму мушу ахвяраваць адным днём выбарчай кампаніі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG