Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гішпанія: на лётнішчах -- надзвычайнае становішча


Улады Гішпаніі ўпершыню ў гісторыі ўвялі надзвычайнае становішча на лётнішчах. Прычынай – неаб’яўлены папярэдне страйк авіядыспетчараў, у зьвязку зь якім былі адмененыя бальшыня авіярэйсаў. Цяпер, як сказаў міністар унутраных справаў Гішпаніі Альфрэда Перэс Рубалькаба, страйкоўцы абавязаны вярнуцца на працу, у іншым выпадку яны будуць арыштаваныя і аддазеныя пад суд.

З прычыны страйку нацыянальная авіякампанія “Іберыя” адмяніла ўсе рэйсы. Страйк, які пачаўся ў пятніцу на знак пратэсту супраць пагаршэньня ўмоваў працы дыспетчараў, закрануў болей як 300 тысяч пасажыраў.
XS
SM
MD
LG